Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Чарнаўчыцкі Троіцкі касцёл

Першы касцёл у в. Чарнаўчыцы Берасцейскага павета ВКЛ (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) з’явіўся яшчэ ў канцы ХV ст., калі вёскай валодалі Іллінічы. Храм у гонар Прасвятой Троіцы пабудаваны ў 1585–1595 гг. на сродкі ваяводы Мікалая Хрыстафора Радзівіла «Сіроткі».